Святары ставяцца да арцыбіскупа Станеўскага абыякава, а той намагаецца ўзмацніць кантроль за імі
Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
У чацвер, 23-га лютага, у Мінску адбылася велікапосная сустрэча святароў і манаскіх асоб. Падчас мерапрыемства мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, наракаў на мясцовых ксяндзоў за іх стаўленне да сябе: «вы ж ведалі, што я быў хворы на Новы Год. І я чакаў, і думаў, можа хоць хто-небудзь дашле якую смску. Але так, як і вы кажаце, — “ніхто нікому”». Таксама іерарх звярнуў увагу, што святары не запаўняюць розныя анкеты высланыя яго біскупскімі вікарыямі яшчэ летась.
Апрача гэтага, падчас сустрэчы ўзгадвалася пра ўзмацненне ролі дэканаў у мясцовым Касцёле. Фактычна дэканы з’яўляюцца пасярэднікамі ў адносінах паміж пробашчамі парафій і біскупам і каардынуюць іх дзейнасць. Мітрапаліт Станеўскі патлумачыў, што гэта робіцца «дзеля ўзмацнення калегіяльнасці ў кіраванні мясцовым Касцёлам». Відавочна, што гэтыя змены дапамогуць арцыбіскупу палепшыць інфармаванасць пра стан справаў у парафіях і ўзмацніць кантроль за імі.
Некаторыя гэтага і асцерагаюцца, бо гэтыя змены дапамогуць кіраўніку Мінска-Магілёўскага Касцёла больш пільна сачыць за дзеяннямі святароў не толькі ў выкананні царкоўных прадпісанняў, але і ў ідэалагічным плане. У сітуацыі вострага недахопу святароў, іерарх не можа адпраўляць «неблаганадзейных» ксяндзоў за штат, як гэта робіцца ў БПЦ. А таму часткова вырашаць гэту праблему наяўнасці такіх святароў зможа менавіта ўзмацненне кантролю за імі.