У Росіцы адзначылі 80-годдзе пакутніцтва мясцовых святароў
Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Летась “Мінская праўда” выкарыстала іх выяву ў карыкатуры “Мутацыя веры”. Навіна атрымала шырокі рэзананс у грамадстве, на паклёп адрэагаваў афіцыйны Касцёл, а пасля нават улады.
Імшу з нагоды ўспаміну росіцкіх пакутнікаў адправіў біскуп Алег Буткевіч. “Трагічныя моманты агаляюць агіду людской сапсаванай натуры, а з другога сведчаць пра гераізм”, — сказаў іерарх. Ён прапанаваў прасіць благаслаўлёных святароў аб «такім патрэбным супакоі для нашай краіны».
Падчас Другой сусветнай вайны айцы Юрый Кашыра і Антоній Ляшчэвіч свядома адмовіліся ад магчымасці выратавання. Фашысты сагналі ў касцёл мясцовых жыхароў, а святары дастаўлялі ім ежу, абагравалі і намагаліся весці перамовы з захопнікамі дзеля вызвалення затрыманых. У выніку падчас масавых экзэкуцый расстралялі і айца Ляшчэвіча, а айца Кашыру, разам з вернікамі, спалілі ў вясковай хаце.
Фота: сatholicnews.by