Ці можна праз палітыку прыйсці да Бога? Суразмоўца ксяндза Вячаслава Барка кажа, што менавіта такім шляхам ён стаў вернікам
ВячаслаўБарок
Рымска-каталіцкі святар Віцебскай дыяцэзіі. Душпастыр беларусаў у Варшаве. Блогер.
На ютуб-канале ксяндза Вячаслава выйшла цікавая размова святара з рэфарматарам і сябрам групы «Хрысціянская візія» Змітром Хведаруком — у мінулым маладафронтаўцам. Абмяркоўвалі, як спадар Зміцер стаў хрысціянінам, як успрыняў падзеі 2020 года (спойлер: даволі скептычна спачатку, але па іх развіцці быў вельмі ўражаны), як яго прыцягвалі за лаянку, хоць ён з падлеткавага ўзросту не ўжывае лаянку, як сядзеў у турме КДБ і іншыя падрабязнасці з яго пераследу на працягу больш 15 гадоў.
Якія прычыны ў катаваннях 2020 года (і пасля)? Ці павінна царква супраціўляцца таму, што адбываецца? І якую ролю ў гэтым супраціве ён бачыць у Хрысціянскай візіі?
Калі яшчэ не глядзелі, абавязкова зазірніце.