Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Праваслаўнага верніка і палітвязня Мікалая Віцікава з вёскі Церуха асудзілі на 8 месяцаў пазбаўлення волі

Праваслаўнага верніка і палітвязня Мікалая Віцікава з вёскі Церуха асудзілі на 8 месяцаў пазбаўлення волі

Placeholder
Аўтар
Хрысціянская візія

Арганізацыя"Хрысціянская візія"

Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.

— за «замах на распаўсюджванне недакладнай, абразлівай… інфармацыі аб дзейнасці дзяржорганаў, сілавікоў…» — паведаміў «Новы час».

Радыё Свабода апублікавала некаторыя дэталі з суда над 68-гадовым былым дэпутатам і дырэктарам школы. Сярод іншага там узгадваецца:

💬 У апошнім слове Віцікаў казаў, што ў турме пачаў больш чытаць Біблію і яму шмат чаго адкрылася. Ён цытаваў урыўкі з Эвангельля, дзе гаворыцца пра тое, што трэба бласлаўляць ганіцеляў і маліцца за тых, хто цябе крыўдзіць, любіць людзей, у тым ліку і ворагаў. Ён зазначыў, што з пункту гледжаньня хрысьціянскіх паводзінаў ён вінаваты, бо дазваляў сабе асуджэньне міліцыянтаў і ўлады.

Мікалай Віцікаў — праваслаўны вернік з вёскі Церуха Гомельскай вобласці. Ён быў затрыманы за тое, што напісаў у мясцовую газету ліст з крытычнымі заўвагамі па новым праекце Канстытуцыі, прапанаваным рэжымам на рэферэндум.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава