Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Біскуп Касабуцкі: “Я быў моцна перакананы што людзі здольныя рабіць высновы з урокаў гісторыі”

Біскуп Касабуцкі: “Я быў моцна перакананы што людзі здольныя рабіць высновы з урокаў гісторыі”

Placeholder
Аўтар
Хрысціянская візія

Арганізацыя"Хрысціянская візія"

Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.

На сваёй старонцы ў Facebook ён напісаў (скарочана):

“Сёння вайна зусім побач…

У дзяцінстве і ў юнацкія гады я быў моцна перакананы, што на нашых землях ніколі не паўторыцца тое, што было ў саракавыя гады мінулага стагоддзя, што людзі здольныя рабіць высновы з урокаў гісторыі і не паўтараць жудасныя памылкі…

Сёння мы зноў пачулі гэта жудаснае слова — вайна. І гэта не дзесці далёка, але сусім побач. Нашы братнія народы адначасова пачулі гэту навіну — вайна…

Ёсць шмат пытанняў — чаму так сталася, навошта і г.д. Калісьці на гэта будуць дадзены адказы, яны будуць розныя і не абавязкова праўдзівыя (на жаль, такое даволі часта здараецца)…

Але галоўнае пытанне — што мы можам зрабіць сёння?

Давайце будзем маліцца і падтрымліваць адно аднаго. Нам трэба прайсці праз розныя выпрабаванні, каб зразумець пэўныя рэчы, умець цаніць тое, што мы маем, за што змагаемся, што імкнёмся захаваць … ”


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава