76-гадовы грэка-каталіцкі вернік атрымаў штраф за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў

Грамадскі актывіст і вернік з Віцебску Барыс Хамайда аштрафаваны на 600 рублёў — раней яго паспелі ўтрымліваць 2 сутак у ІЧУ.
Але пасля гэтага судовага паседжання з прысудам штрафа мужчыну не пакінулі ў спакоі — яго зноў адвезлі ў РАУС і склалі новы пратакол па гэтам жа артыкуле. Суд у панядзелак.