Студзень 2024
Штогадовая малітва аб адзінстве хрысціян ўпершыню адбылася без праваслаўных
Традыцыйна Праваслаўную Царкву прадстаўляў намеснік старшыні Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства протаіерэй Аляксандр Шымбалёў. Сёлета, 20-га студзеня, ні яго, ні іншага прадстаўніка ад БПЦ на падзеі ў Мінскай архікатэдры не з’явілася. Штогод у студзені у Мінскай архікатэдры збіраліся прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій на супольнае набажэнства з нагоды тыдня малітваў аб […]
Белсат: У Віцебскай калоніі зладзілі падпольны Касцёл
Выданне запісала гісторыю былога вязня і каталіцкага верніка Сяргея Сабалеўскага. «На «Віцьбе» сядзіць дастаткова каталікоў, але святароў да іх не пускаюць. Начальнік палітаддзелу калоніі на запыты зняволеных вернікаў адказваў, што біскуп Буткевіч памёр (супрацоўнік калоніі «некалькі разоў так «хаваў» біскупа») і што ніхто з ксяндзоў да іх не хоча ехаць. Усё гэта было няпраўдай», — […]
У Славакіі адмянілі кірмаш Свята-Елісавецінскага манастыра
Мерапрыемства планавалася на 12 студзеня 2024 г. у манастырскім доме ў сяле Ладамірава Прэшаўскага краю, паведамляе славацкае выданне sme.sk. «Беларускія манашкі з манастыра ў Мінску зарабляюць грошы для расейскіх салдат. Спроба ў Ладаміраве, дзе хацелі арганізаваць выставу-продаж, канчаткова правалілася. Нават наш праваслаўны тэалагічны факультэт ужо зачыніў перад імі дзверы», — напісала sme.sk. Артыкул выклікаў бурнае […]
Форум 18. БЕЛАРУСЬ: Новый репрессивный закон о религии вводит обязательную перерегистрацию
11 января 2024 г.Феликс Корли, «Форум 18», и Ольга Глейс, «Форум 18» Новый репрессивный закон о религии в Беларуси уже подписан и вступает в силу 5 июля 2024 года. Он и далее требует от всех религиозных общин пройти госрегистрацию, прежде чем им разрешат существовать, и запрещает деятельность незарегистрированных религиозных организаций. «Нет ничего нового под солнцем», […]
Forum 18. BELARUS: Repressive new Religion Law imposes compulsory re-registration
11 January 2024Felix Corley, Forum 18, and Olga Glace, Forum 18 Belarus’ repressive new Religion Law – now signed and which comes into force on 5 July 2024 — continues to require all religious communities to gain state registration before they are allowed to exist and continues to ban the activity of unregistered religious organisations. […]
Мітрапаліт Веніямін уручыў Ордэн Аляксандру Барсукову
Імаверна «за асаблівыя заслугі» Барсукоў атрымаў Ордэн Св. Анастасіі Узарэшыцельніцы. Генерал Аляксандр Барсукоў з’яўляецца адным з галоўных кіраўнікоў гвалтоўнага падаўлення масавых пратэстаў у Беларусі ў 2020 г. Менавіта гэты міліцыянер увечары 13-га жніўня 2020 г. сказаў, што «никаких издевательств не было». Міліцэйскі чыноўнік знаходзіцца ў Чорным Спісе ЕС, пад санкцыямі Вялікабрытаніі, Канады, Швейцарыі і ЗША. […]
Беларусь стала ў 2023 годзе другой краінай у свеце па колькасці арыштаваных ксяндзоў
Гэта вынікае са справаздачы арганізацыі Aid to the Church in Need. У Беларусі за кратамі летась аказаліся 10 каталіцкіх святароў. Яшчэ напрыканцы года трое з іх заставаліся ў турме. На першым месцы ў гэтым сумным лідэрстве Нікарагуа — там летась арыштавалі 46 каталіцкіх святароў.
Каталіцкі вернік Арцём Кабылкоў атрымаў за «экстрэмізм» штраф
Сілавікі, нагадаем, не змаглі запісаць з вяскоўцам з Шумілінскага раёну пакаяльнае відэа. Сталі вядомыя вынікі яго затрымання. Яго судзіла, меркавана, суддзя суда Шумілінскага раёну Сініцкая Алена. Яна аштрафавала маладога чалавека на 555 рублёў. Нагодай стала тое, што ў сацсеткі «Вконтакте» мужчына размясціў фотаздымак з лагатыпам «ТUT.BY» і публікацыю «Zerkalo.io».
Затрыманы гродзенскі праваслаўны вернік
4 студзеня ў Гродна быў затрыманы завадчанін Максім Коршак, паведамляе «Наша Ніва». Хлопца абвінавачваюць у «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» і рэгістрацыі ў чат-боце плана «Перамога». Максім Коршак — беларускамоўны гродзенец з праваслаўнай сям’і. Мае рэпутацыю шчырага і сумленнага чалавека. Наведваў набажэнствы ў Занёманскай Свята-Уладзімірскай царкве.