КАНФЕСІІПа-беларускуПраваслаўная ЦаркваРыма-Каталіцкая Царква

Штогадовая малітва аб адзінстве хрысціян ўпершыню адбылася без праваслаўных

Традыцыйна Праваслаўную Царкву прадстаўляў намеснік старшыні Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства протаіерэй Аляксандр Шымбалёў. Сёлета, 20-га студзеня, ні яго, ні іншага прадстаўніка ад БПЦ на падзеі ў Мінскай архікатэдры не з’явілася.

Штогод у студзені у Мінскай архікатэдры збіраліся прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій на супольнае набажэнства з нагоды тыдня малітваў аб адзінстве хрысціян. Падобныя набажэнствы адбываюцца і ў іншых гарадах Беларусі.

Здымак: catholic.by