КАНФЕСІІПа-беларускуПраваслаўная Царква

Мітрапаліт Веніямін уручыў Ордэн Аляксандру Барсукову

Імаверна «за асаблівыя заслугі» Барсукоў атрымаў Ордэн Св. Анастасіі Узарэшыцельніцы.

Генерал Аляксандр Барсукоў з’яўляецца адным з галоўных кіраўнікоў гвалтоўнага падаўлення масавых пратэстаў у Беларусі ў 2020 г. Менавіта гэты міліцыянер увечары 13-га жніўня 2020 г. сказаў, што «никаких издевательств не было».

Міліцэйскі чыноўнік знаходзіцца ў Чорным Спісе ЕС, пад санкцыямі Вялікабрытаніі, Канады, Швейцарыі і ЗША. Знаходзіўся пад санкцыямі таксама з 2012 па 2016 гг. за «кіраванне дзеяннямі міліцыі супраць вулічных пратэстоўцаў і адказным за рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў».

Св. Анастасія Узарэшыцельніца, ці св. Анастасія з Далмацыі з’яўляецца пакутніцай IV ст. Яна таемна наведвала арыштаваных хрысціян у рымскіх турмах і дапамагала ім. За гэту дзейнасць яе таксама арыштавалі і пасля катаванняў спалілі.

Сайт БПЦ выклаў фотарэпартаж з падзеі, аднак у тэкставай версіі змаўчаў пра прозвішчы і ўзнагароды якія былі ўручаны.

@christianvision