“Жывая толькі вера”: песня на словы палітзняволенай Аксаны Ючкавіч

Хрысціянскі музыка Андрэй Лугін напісаў песню на словы Аксаны Ючкавіч – палітзняволенай, якая была затрымана 23 студзеня і знаходзіцца ў Следчай турме ў Жодзіна. Аксана – вядомая ў Беларусі каталіцкая актывістка, былая журналістка catholic.by.
Найпрыгажэйшы сонца ўзыход
Я сузіраю, калі я з Табою,
І неба веліч, і буслоў узлёт
Я адкрываю той парою.
І разам з промнямі святла
Узношу голас свой угору,
Жывая толькі вера каб была,
Бо ў ёй мы адчуваем волю,
Бо ў ёй мы адчуваем волю.
Адрас для лістоў і грашовых пераводаў:
Ючкавіч Аксане Станіславаўне
СТ-8, Жодзіна вул. Савецкая 22А, 222163