Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Заява Рабочай групы Каардынацыйнай рады “Хрысціянская візія” датычна пераследу Іллі Сільчукова

Заява Рабочай групы Каардынацыйнай рады “Хрысціянская візія” датычна пераследу Іллі Сільчукова

Заява Рабочай групы Каардынацыйнай рады “Хрысціянская візія”  датычна пераследу Іллі Сільчукова
Аўтар
Хрысціянская візія

Арганізацыя"Хрысціянская візія"

Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.

29 кастрычніка вядучы саліст, ляўрэат прэстыжных міжнародных конкурсаў – Ілля Сільчукоў быў звольнены з Нацыянальнага Акадэмічнага Тэатра Оперы і Балета. Сільчукоў мае 15 гадоў бездакорнай працы ў згаданым вышэй тэатры, з’яўляецца лаўрэатам міжнародных конкурсаў, а таксама стыпендыянтам дзяржаўных праграм па падтрымцы таленавітай моладзі і г.д. Фармальнай падставай для звальнення сталася нібыта парушэнне 3-га пункта 47-га параграфа Працоўнага кодэкса. Кіраўніцтва ўстановы паставілі выканаўцу ў віну “здзяйсненне амаральнага ўчынка, несумяшчальнага з прафэсійнай дзейнасцю”.

Што канкрэтна мелася на ўвазе, Сільчукову, які між іньшым, знаходзіцца на карантыне, кіраўніцтва ўстановы дагэтуль не патлумачыла, за выключэннем намёкаў на “заклікі да забастоўкі” ў тэлефоннай размове.

Верагоднай падставай для звальнення сталася актыўная грамадзянская пазіцыя, якую выканаўца не аднойчы публічна агучваў, удзел у роліку салідарнасці дзеячаў культуры, акцыях салідарнасці ў тэатры і выкананне духоўнага гімна “Магутны Божа”. Менавіта Сільчукоў салірваў пры выкананні гімна на прыступках Дзяржаўнай Філармоніі і ўдзельнічаў у здымках папулярнага кліпа да гэтага спеву.

Сільчукоў таксама зьяўляецца актыўным вернікам-баптыстам. Для звольненага выканаўцы, як і для значнай часткі хрысціян краіны, гімн «Магутны Божа» з’яўляецца своеасаблівым нацыянальным духоўным гімнам, напісаным у няпросты для беларусаў перыяд гісторыі ХХ ст., а таксама малітвай. Таму мы занепакоены пераследам асобы за выкананне хрысціянскага гімна.

Апроч таго, Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь гарантуе правы на свабоду сумлення і веравызнання (арт. 31), на выказванне меркавання (артыкул 33) і на працу (арт. 41). Звальненне Іллі Сільчукова носіць яўны дыскрымінацыйны характар і парушае яго канстытуцыйныя правы.

Мы выказваем салідарнасць з Іллём Сільчуковам, як і з іншымі дзеячамі культуры, якіх падвергліся пераследу. Мы заклікаем грамадзтва Беларусі і ў прыватнасці хрысціянскія супольнасці выказаць салідарнасць са звольненым вернікам і выкарыстоўваць у літургіі гімн «Магутны Божа». Не так даўно мы перажывалі цёмны час гісторыі з забаронамі прафэсійнай дзейнасці для хрысьціян, калі тэксты духоўных гімнаў падвяргаліся рэдакцыі, траплялі ў чорныя сьпісы. Мы ўпэўнены, што падобныя дыскрымінацыйныя з’явы не мусяць мець месца ў Беларусі.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава