Затрыманыя а. Анджэй Юхневіч ОМІ і а. Павел Лемех ОМІ

Клірыкаў затрымалі 8-га мая пасля сустрэчы святароў і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі ў Шуміліна. Сумныя падзеі адбыліся напярэдадні хрысціянскага свята — Узнясення Хрыста. Падставы затрымання невядомыя.
Анджэй Юхневіч з’яўляецца старшынёй каардынацыйнай групы настаяцеляў і прадстаўнікоў манаскіх супольнасцяў Беларусі. Гэта касцёльны орган, які займаецца супрацай паміж манаскімі ордэнамі.
На фота: а. Анджэй Юхневіч ОМІ і а. Павел Лемех ОМІ / catholicnews.by