Затрыманы віцэ-дэкан Магілёўскага дэканату, а. Віталій Чабатар CMF

Як стала вядома Хрысціянскай Візіі, магілёўскі святар быў затрыманы 17-га лістапада.

Айцец Віталій Чабатар належыць да Ордэну кларэтынаў і працуе ў Магілёве з 2007 г. У студзені 2018 г. біскуп Аляксандр Яшэўскі прызначыў яго віцэ-дэканам Магілёўскага дэканата. Актуальна з’яўляецца вікарыем мясцовай парафіі св. Антонія Падуанскага. Паходзіць з Гродна.

Гэта чарговая атака на святароў Магілёва — сёлета у красавіку ўжо затрымлівалі мясцовага дэкана кс. Андрэя Кеўліча. Тады святар атрымаў штраф 20 базавых велічынь за распаўсюд “экстрэмісцкіх” матэрыялаў.