Беларускія святарыКАНФЕСІІНавіныПа-беларускуПЕРАСЛЕДРыма-Каталіцкая ЦаркваХрысціяне за кратамі

Затрыманы ксёндз Вячаслаў Пялінак з Брэста

Сёння стала вядома пра затрыманне ксяндза Вячаслава Пялінака. Святару 48 гадоў, у святарстве 21 год. Ён з’яўляецца святаром Віцебскай дыяцэзіі, але цяпер служыць у парафіі Узвышэння Св. Крыжа ў Брэсце.

Паводле інфармацыі вернікаў парафіі, дзе служыць ксёндз Вячаслаў, ён быў затрыманы пасля ранішняга набажэнства, ягоныя тэлефон і ноўтбук былі адабраныя сілавікамі.

Прычыны затрымання святара невядомыя.

Ксёндз Вячаслаў Пялінак быў першым асабістым сакратаром апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці.

@christianvision