Затрыманы каталіцкі вернік Арцём Кабылкоў


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
У тэлеграм-канале віцебскіх сілавікоў з’явілася відэа з затрыманым. Сілавікі не змаглі зняць з ім «пакаяннае» відэа, мужчына адмовіўся каментаваць на камеру.
Арцём Кабылкоў паходзіць з Ульскай парафіі, з’яўляецца актыўным вернікам, ходзіць у пілігрымкі, быў членам моладзевага душпастырства і пэўны час навучаўся ў Пінскай духоўнай семінарыі. Хлопец жыў у невялічкай вёсачцы ў Віцебскай вобласці. «Спадзяюся мае дзеці ўбачаць росквіт беларускай вёскі. Я пра гэта мару, за гэта малюся (…) Як у Новай Зямлі — “набыць свой кут, купіць зямлі”», — казаў ён у інтэрв’ю.
Вялікае відэаінтэрв’ю з затрыманым па спасылцы.