З праваслаўнымі Калядамі віншуе святар Сяргей Палатнікаў і музычны ансамбль «Пілігрымы»
Аўтар
Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Deutsche Welle прапануе праваслаўным беларусам віншаванне ад беларускага ансамблю «Пілігрымы» пад кіраўніцтвам Любові Шпакоўскай з сербскай калядкай і праваслаўнага святара Сяргея Палатнікава:
«Кожны раз, гледзячы на Бога-Немаўля і перажываючы ўспамін каляднага цуду, няблага задумацца аб тым, ці сапраўды гэтая падзея кранае наша жыццё. Ці стараемся мы, каб побач з намі панавалі мір, праўда, справядлівасці, свабода, радасць, любоў і надзея на лепшы свет?
Спытаем сябе пра гэта — і паспрабуем сваімі ж учынкамі даць на гэтае пытанне адказ».