Як “Пагоня“ звязана з хрысціянствам?
Мінчука пакаралі 14-сутачным арыштам за налепку з Пагоняй на машыне.
43-гадовага Дзяніса Ільінчыка затрымалі 24 жніўня. Падставай для яго затрымання стала налепка з Пагоняй на задніх дзвярах аўтамабіля. За гэта ў Цёнтральным РУУСе супраць Дзяніса склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП. Сёння, 26 жніўня, у судзе Цэнтральнага раёна справу Ільінчыка разглядзеў суддзя Дзмітрый Карсюк.
Па словах Дзяніса, на машыне акрамя налепкі з Пагоняй, ёсць яшчэ і налепка з хрысціянскім крыжом, бо ён верыючы чалавек. Мужчына кажа, што гэтыя налепкі размешчаны на машыне ўжо амаль 5 гадоў. Імі Дзяніс не выражае свае палітычныя погляды, а толькі веравызнанне. Але суддзя Карсюк не разумеў, «як “Пагоня“ звязана з хрысціянствам». Дзяніс адказаў, што «ВКЛ — гэта цэнтр хрысціянства, а акрамя вершніка на гербе ёсць крыж».