Царква і палітычны крызіс у Беларусі

«Як хрысціяне мы ня мусім маўчаць». З перапіскі беларускага добраахвотніка, які загінуў на вайне

«Як хрысціяне мы ня мусім маўчаць». З перапіскі беларускага добраахвотніка, які загінуў на вайне

«Як хрысціяне мы ня мусім маўчаць». З перапіскі беларускага добраахвотніка, які загінуў на вайне

У чэрвені на вайне ва Ўкраіне загінуў беларус Раман. Радыё Свабода публікуе фрагменты яго перапіскі з сябрамі — пра вайну, Радзіму і Бога.

Матывацыя ў мяне такая ж, як і ў іншых — вызваленьне Беларусі. Ну, і як хрысьціяне мы ня мусім маўчаць і праходзіць міма таго бязьмежжа, якое адбываецца. У палку розныя людзі — маладыя, гарачыя, ва ўзросьце. Намі ўсімі рухае любоў да свабоды…

Я паехаў паціху. На сувязі, калі што. Памятай словы Хрыста: «Дзе двое ці трое зьбяруцца ў імя Маё — там і я сярод іх». Маліцца трэба адзін за аднаго. Дай Бог вам усяго добрага…

Не хапае царквы. Але без вайсковага білета я нікуды не магу паехаць. Дадому мне дарога закрытая. Я гэта добра разумеў, калі ўцякаў адтуль (Раман зьехаў зь Беларусі на пачатку 2023 году праз палітычны перасьлед. — РС). Ня ўсе людзі вытрымліваюць тут. Асабліва калі пабываюць на перадавой…

Куды мне ўцякаць? Я пакуль тут буду, ужо прывык. Тут шмат праблем… Вайна, я так думаю, некалі мусіць закончыцца. Ніхто ня ведае, што будзе заўтра, адна надзея — на Пана Бога. Я ж у мэдыцыне, я кроў не лію, я дапамагаю і эвакуірую…

Падрабязьней: https://www.svaboda.org/a/33019993.html


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава