Выстава партрэтаў беларускіх палітвязняў у Лондане
![Выстава партрэтаў беларускіх палітвязняў у Лондане](https://belarus2020.churchby.info/wp-content/uploads/2024/11/photo_2024-11-11_21-36-09-1024x576.jpg)
Калі: 12-14 лістапада
Дзе: Украінская бібліятэка і архіў імя Тараса Шаўчэнкі
49 Linden Gardens, London W2 4HB
Адкрыццё выставы адбудзецца 12 лістапада 2024 (аўторак) а 19-й гадзіне
Беларуская мастачка Ксіша Ангелава пачала маляваць партрэты палітвязняў у лістападзе 2020 г. Іх — партрэтаў — ужо амаль 850. Яны выстаўляліся па ўсёй Еўропе, у тым ліку — у будынках нацыянальных парламентаў.
Арганізатары: Англа-беларускае таварыства і Асацыяцыя ўкраінцаў у Вялікай Брытаніі.