Гуляй: «Біскуп павінен супрацьстаяць несправядлівасці і бараніць маральныя і этычныя прынцыпы»
Новапасвечаны гродзенскі біскуп Уладзімір Гуляй даў інтэрв’ю газеце «Слова Жыцця».
Адказваючы на пытанне пра найбольш складаныя моманты пастырскага служэння, між іншым ён сказаў, што біскуп павінен
весці вернікаў і ў складаных сацыяльных умовах, супрацьстаяць несправядлівасці і бараніць маральныя і этычныя прынцыпы. Нярэдка ад яго патрабуецца выказаць пазіцыю Касцёла па няпростых і часам супярэчлівых пытаннях.
📸: catholic.by