Вольгу Залатар у зняволенні адведаў апостальскі нунцый у Беларусі Антэ Ёзіч

Учора (3 чэрвеня) Вольгу Залатар у зняволенні адведаў апостальскі нунцый у Беларусі Антэ Ёзіч. Пастырскі візіт працягваўся дзве гадзіны, у нунцыя таксама атрымалася перадаць зняволенай каталіцкай верніцы Біблію і малітоўнік.
Мы таксама нагадваем, што “Хрысціянская візія” кансультуе сваякоў палітзняволеных з нагоды аказання духоўнай дапамогі і забеспячэння рэлігійных патрэб. Пішыце ў наш чат-бот ці на believeinprison@protonmail.com
Хрысціянская візія