Вольга Залатар з вестачкай пасля пераводу: спадзяюся на сустрэчу са святаром

Аўтар

Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Канал «Вясна: Палітвязні Беларусі» падзяліўся новым лістом палітзняволенай каталічкі Вольгі Залатар:
💬 «Ужо тыдзень я жыву па новаму адрасу. Прывезлі мяне сюды на Вербную нядзелю, а сёння зраніцы я гукала: Хрыстос уваскрос! Пакуль мы знаходзімся на карантыне, я не магу пабачыцца са святаром. Так што з нецярпеннем чакаю 25.04, калі мяне перавядуць у атрад і я буду больш вольная ў сваіх перасоўваннях, бо не будзе карантынных абмежаванняў. Для мяне сёння сталі радасцю і святочным падарункам часопісы “Дыялог”, якія мне выдалі з бібліятэкі».
