Віншуем Паўла Севярынца
Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Сёння, на палове шляху паміж «заходнім» і «усходнім» Раством, адзначае свой сорак пяты дзень народзінаў лідэр Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, вязень сумлення Павел Севярынец.
Усё, што мы ведаем пра абставіны зняволення Севярынца, кажа, што перад абліччам зла і няпраўды ён паводзіў сябе бездакорна. Аўтар воклічу «Верым! Можам! Пераможам!» ужо маральна перамог рэпрэсіўную сістэму, якая ўбачыла ў яго асобе небяспеку для свайго існавання.
Думкі і малітвы сяброў «Хрысціянскай візіі» сёння са спадаром Паўлам, яго жонкай Вольгай і сынам Францішкам, сястрой Ганнай, маці Таццянай. А таксама сынам Янкам і бацькам Канстанцінам, якія зараз — верым — знаходзяцца ў Нябесным Валадарстве.
Мы жадаем усім Севярынцам здароўя, сіл і мужнасці.
Молімся аб тым, каб наступны дзень народзінаў Павел Севярынец адсвяткаваў на свабодзе ў вольнай Беларусі.
Пішыце лісты Паўлу Севярынцу на адрас: ПК №17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8.