Ураган пашкодзіў гістарычную катэдру ў Магілёве. Біскуп Яшэўскі звяртаецца з просьбай аб дапамозе ў аднаўленні святыні.
Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Шаноўныя браты і сёстры ў Хрысце, людзі добрай волі! Сёння, 14 студзеня, у горадзе Магілёве моцны ўраган узнішчыў частку даху старажытнай святыні Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
У гэтую цяжкую хвіліну звяртаюся да вас з просьбай аб дапамозе ў аднаўленні дома Пана. Сваімі сіламі парафія не справіцца.
Хоць яшчэ не ведаем кошт страт, распачынаем збор сродкаў на аднаўленне пашкоджанай ураганным ветрам святыні. Усім людзям добрай волі складаю падзяку. Няхай Добры Бог узнагародзіць за кожную дапамогу!
Рэквізіты для ахвяраванняў:
р/с BY64BLBB30150700187012001001 ОАО «Белинвестбанк», БИК BLBBBY2X УНП 700187012
получатель платежа: «Римско-католический приход Успения Пресвятой Девы Марии в г. Могилеве»
назначение платежа: добровольное пожертвование.