Удзельнікі каталіцкага гурта Laudans затрыманыя пасля дваровага канцэрту

Суд Заводзкага раёну Менска асудзіў удзельнікаў гурту Laudans за выступ у раёне вуліцы Ангарскай. Раней за такі ж імправізаваны дваровы канцэрт былі пакараныя Аляксандар Памідораў і Ўладзіслаў Наважылаў.

Рашэньне ў адносінах удзельнікаў калектыву Андрэя Лугіна і Алены Палачанскай агучыла судзьдзя Настасься Осіпчык — па 15 сутак кожнаму.

Музыкаў затрымалі адразу пасьля выступу ўвечары 20 кастрычніка, ноч яны правялі ў ізалятары на Акрэсьціна. Абодвух абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Міліцыянты засьведчылі, што бачылі ў слухачоў «сымболіку».

19 верасьня там жа пасьля канцэрту былі затрыманыя і асуджаныя рок-музыкі Аляксандар Памідораў і Ўладзіслаў Наважылаў. Яны атрымалі па 8 сутак арышту.

Радыё Свабода