У Варшаве арганізавана душпастырства для беларускіх рыма-католікаў


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
У Варшаве па ініцыятыве кардынала Казімежа Ныча арганізавана душпастырства для беларускіх рыма-католікаў.
Месца дзейнасці: касцёл святога Аляксандра на пляцы Трох Крыжоў (ніжні храм).
Кожную нядзелю і ў абавязковыя святы Святая Імша:
11.30 і 18.00
Выключэнне — кожная другая нядзеля месяца: у гэты дзень супольная Эўхарыстыя праходзіць разам з польскай парафіяй у верхнім храме на польскай мове з элементамі на беларускай.
Пасля кожнай нядзельнай Імшы ладзіцца сустрэча вернікаў са святарамі за гарбатай і кавай.
Кожны панядзелак – онлайн-катэхеза, кожную суботу — онлайн-ружанец.
У справах падрыхтоўкі і прыняцця хросту, Эўхарыстыі і бежмавання, а таксама шлюбаў можна звяртацца да служачых святароў.
Тэлеграм-чат “Беларусы-каталікі Варшавы” — https://t.me/catholicBelarusWwa
E-mail святара: barokslava@gmail.com
Служачыя святары:
кс. Вячаслаў Барок
кс. Яўген Вінтаў