У Мінску затрымалі каталіцкую сям’ю выдаўцоў

Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
У выніку масавых затрыманняў выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў, якія адбыліся на мінулым тыдні ў Мінску, была затрыманая каталіцкая сям’я Багдановічаў.
Верагодна, Алену і Вацлава разам з іх дочкамі — Антанінай і Вікторыяй — затрымалі ў сувязі з іх дзейнасцю ў выдавецтве «Тэхналогія». На старонцы выдавецтва ў Facebook з’явілася паведамленне, што яно часова не працуе «з пэўных прычын». Вацлаў і Вікторыя таксама з’яўляюцца аўтарамі ўласных кніг, якія публікаваліся на беларускай мове.
Па папярэдняй інфармацыі, на волю былі адпушчаны толькі Алена і Антаніна Багдановічы. Што адбываецца з Вацлавам і Вікторыяй – невядома.
Фота: Вацлаў Багдановіч (Тэхналогія), Вікторыя Багдановіч (інстаграм)







