Царква і палітычны крызіс у Беларусі

У кляштары, без тэлефонаў. Што з вызваленымі ксяндзамі – былымі палітзняволенымі

У кляштары, без тэлефонаў. Што з вызваленымі ксяндзамі – былымі палітзняволенымі

У кляштары, без тэлефонаў. Што з вызваленымі ксяндзамі – былымі палітзняволенымі

Katolik.life са спасылкай на вернікаў паведамляе, як справы ў вызваленых святароў Генрыха Акалатовіча і Анджэя Юхневіча.

Яны па-ранейшаму знаходзяцца ў Рыме – у адным з кляштараў. Ні яны самі, ні царкоўныя медыя афіцыйна не распавядаюць пра іх. Там у святароў няма тэлефонаў альбо іншых тэхнічных сродкаў сувязі. І пацвердзілася згадка пра іх «абет маўчання» – цягам года яны не будуць рабіць ніякіх заяў ці выступаў.

Пры гэтым яны забеспечаныя ўсім неабходным, у тым ліку па медыцынскім напрамку. Працягваюць аднаўляцца, праходзіць медабслугоўванне. Удзельнічаюць у набажэнствах і сумуюць па Беларусі.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост