У гарадах Еўропы пройдуць “скарынаўскія” набажэнствы з нагоды 500-годдзя кнігадрукавання на землях ВКЛ


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
20 студзеня ў каталіцкіх храмах Мінска, Полацка і шэрагу гарадоў Еўропы пройдуць урачыстыя набажэнствы, на якіх будзе згадана імя беларускага першадрукара Францішка Скарыны.
Сёлета спаўняецца 500 гадоў з дня выдання Скарынам “Малой падарожнай кніжкі” — першага друкаванага малітоўніка на старабеларускай мове. Святкаванне гэтай даты дасць нагоду беларусам на Радзіме і ў дыяспары шчыльней згуртавацца вакол нацыянальнай духоўнай спадчыны, а еўрапейскай грамадскасці — праявіць салідарнасць з беларускім народам.
Падрабязнасці:
📍пра імшы ў Мінску і Полацку — на catholic.by
📍пра імшу ў Варшаве — на канале ксяндза Вячаслава Барка
Запланаваны таксама набажэнствы ў Вільні, Празе, Падуі.