У Берліне адкрыўся «Беларускі Мартыралог» Ксішы Ангелавай

Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
У Берліне 14 студзеня 2026 года ў цэнтральным офісе Brot für die Welt адкрылася выстава партрэтаў беларускіх палітвязняў «Беларускі Мартыралог» мастачкі Ксішы Ангелавай.
Выставу арганізавалі «Хрысціянская Візія», Евангелічная царква ў Германіі (EKD) і праект Kirchen helfen Kirchen. EKD ужо працяглы час сістэмна працуе з тэмай беларускіх палітвязняў: праект Solidaritätx100 быў запушчаны яшчэ ў 2020 годзе. Гэта таксама не першае мерапрыемства EKD з партрэтамі Ксішы Ангелавай.
Падчас адкрыцця адбыўся перформанс «Беларускія палітвязні гавораць» (аўтарка — Наталля Гарковіч). Перформанс прайшоў па-нямецку: госці чыталі ўрыўкі з лістоў беларускіх палітвязняў. Таксама прагучаў верш Дзмітрыя Строцава.
Каардынатарка «Хрысціянскай Візіі» Наталля Васілевіч распавяла пра гісторыю і дзейнасць ініцыятывы. Па-нямецку выступіла і сама мастачка Ксіша Ангелава, якая прадставіла праект «Беларускі мартыралог» і падкрэсліла, што ён ажыццяўляецца ў партнёрстве з «Хрысціянскай Візіяй».
Выстава будзе працаваць да 12 лютага 2026 года (Берлін, Caroline-Michaelis-Str. 1; Пн–Пт 8:00–18:00, уваход вольны).











