Тадэвуш Кандрусевіч параўноўвае Яна Хрысціцеля з Салжаніцыным і Марцінам Лютарам Кінгам
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч ва ўрачыстасць Нараджэння святога Яна Хрысціцеля:
«Святы Ян Хрысціцель, падобна да змагара за правы чалавека і справядлівасць у Савецкім Саюзе Аляксандара Салжаніцына ці змагара за правы чарнаскурых у Злучаных Штатах Амерыкі Марціна Лютэра Кінга, адмовіўся падмануць сябе фальсіфікацыяй рэальнай сітуацыі, калі не прызнаецца зло і робіцца выгляд, што ўсё добра.
Ён вучыў народ Ізраэля бачыць духоўную хваробу свайго грамадства, каб прызнаць яго грахі і пакаяцца, ахрысціўшыся ў водах Ярдана. Ён смела казаў, што ўжо сякера прыкладзена да каранёў дрэў, так што дрэва, якое не прыносіць добрых пладоў, будзе ссечана і кінута ў агонь.
Ён быў прарокам, які меў мужнасць кінуць выклік грэшным людзям і іх кіраўнікам і вучыць іх таму, што ім сапраўды патрэбна. Адначасова ён быў больш чым прарокам, бо паказаў сучаснікам, як знайсці таго, хто можа прынесці ім выратаванне. Ён перавёў іх увагу з сябе на Езуса — адзінага, хто праз крыжовую ахвяру здольны вызваліць чалавецтва з палону граху і зла».