Сёння свет развітваецца з папам Бэнэдыктам XVI


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
У сувязі з гэтым беларуская рэдакцыя Ватыканскага Радыё прыгадвае прамову пантыфіка ў нямецкім парламенце ў 2012 г. У тэксце папа разважае над асновамі прававой дзяржавы. Прыводзім вытрымкі прамовы.
“Мы [немцы] перажылі аддзяленне ўлады ад закона, супрацьпастаўленне ўлады закону, растапнання ўладай закону, у выніку чаго дзяржава стала прыладай знішчэння закона– яна ператварылася ў добра арганізаваную банду злачынцаў, якая пагражала усяму свету і падвяла яго да краю глыбокай прорвы.”
У гэтым кантэксце папа цытуе Арыгена які апраўдваў супраціўленне першых хрысціян некаторым абавязковым нормам. “Такім перакананнем кіраваліся байцы руху супраціву да нацысцкага рэжыму і іншым таталітарным рэжымам, служачы такім чынам закону і ўсяму чалавецтву”, – сказаў тады Бэнэдыкт XVI, – “Для гэтых людзей было бясспрэчна, што існуючы тады закон, на самой справе быў беззаконнем”.
Пераклад прамовы на беларускую: Беларуская рэдакцыя Ватыканскага Радыё.