Сёння пасля цяжкай хваробы памёр протаіерэй Сергій Гардун


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы

Біблеіст, каардынатар перакладу Святога Пісання і літургічных тэкстаў на сучасную беларускую мову (нагадаем, што ў 2017 годзе выйшаў Новы Запавет па-беларуску), чалавек, які ведаў 9 моваў і выхаваў 6 дзяцей…
Сярод сяброў “Хрысціянскай візіі” ёсць вучні протаіерэя Сергія. Мы ўсёй камандай шчыра спачуваем сям’і, родным і блізкім спачылага пастыра, падзяляючы з імі боль страты. Спадзяемся, што ўсе добрыя справы айца Сергія знойдуць варты працяг. Вечная яму памяць!
—
Глыбінёю мудрасці чалавекалюбна ўсё будуючы, і падаючы ўсім карыснае, адзіны Творца, упакой, Госпадзі, душу спачылага раба Твайго протаіерэя Сергія, бо ён надзею палажыў на Цябе, Тварца і стваральніка і Бога нашага!
Са святымі упакой, Хрысце, душу раба Твайго, там дзе няма ні болю, ні смутку, ні стогнаў, але жыццё бясконцае!
Бо Ты ўваскрасенне і жыццё, і ўпакаенне спачылых рабоў Тваіх, Хрысце, Божа наш, і Табе славу ўзносім, з Беспачатным Тваім Айцом і Прасвятым, і Добрым і Жыватворчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды і на векі вякоў!