КАНФЕСІІМОВЫПа-беларускуПЕРАСЛЕДРыма-Каталіцкая Царква

Сёння дзень народзінаў у Вітольда Ашурка, палітвязня які памёр у Шклоўскай калоніі ў траўні 2021 г.

Вітольд паходзіў з Бярозаўкі Лідскага раёна. Быў мясцовым актывістам і каталіком. Прымаў актыўны ўдзел у мірных пратэстах у жніўні-верасні 2020 г. Разам з Ірэнай Бярнацкай і групай вернікаў ладзілі т.зв. Пампейскую навэну ля сценаў Лідскага Фарнага касцёла аб спыненні гвалту ў Беларусі.

Ашурак быў асуджаны на 5 гадоў калоніі. Мясцовыя святары і іерархі праігнаравалі гісторыю з Ашуркам і ніякіх публічных выказванняў у яго падтырымку не было. Выключэннем быў пробашч Вітольда — ён неаднаразова адпраўляў за яго службы і нават выставіў партрэт загінулага ў храме падчас памінальнай Літургіі.

Абставіны смерці палітвязня да сёння застаюцца цмянымі.

Фота: Вітольд Ашурак ля Лідскага Фарнага касцёла, жнівень-верасень 2020 г.