Сьвятлана і Сяргей Ціханоўскія – асобы года паводле польскага каталіцкага тыднёвіка Tygodnik Powszechny.


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы

Падводзячы вынікі 2021 года, аўтарытэтны польскі каталіцкі штотыднёвік Tygodnik Powszechny назваў Святлану і Сяргея Ціханоўскіх асобамі года.
Часопіс адзначае, што Сяргей Ціханоўскі быў асуджаны па надуманых абвінавачаннях, як і тысячы іншых пратэстоўцаў. Святлана ж, выйграўшы прэзідэнцкія выбары і апынуўшыся ў выгнанні, працягвае пераконваць міжнародную супольнасць у неабходнасці паслядоўнага ціску на беларускі рэжым і падтрымкі грамадзянкай супольнасці “пакуль не будуць вызваленыя ўсе нашы сябры, усе, каго мы кахаем”.
Польская каталіцкая прэса ўважліва сочыць за падзеямі ў Беларусі. Пасля захопу Рамана Пратасевіча Tygodnik Powszechny выйшаў з яго партрэтам на вокладцы і рэдакцыйным артыкулам ксяндза Адама Банецкага. Неўзабаве іншы вядомы часопіс Przewodnik katolicki надрукаваў рэдакцыйны артыкул “Час прачнуцца дзеля Беларусі”.