Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Святлана Ціханоўская сустрэлася з дыпламатамі, сярод якіх быў і Апостальскі нунцый

Святлана Ціханоўская сустрэлася з дыпламатамі, сярод якіх быў і Апостальскі нунцый

Святлана Ціханоўская сустрэлася з дыпламатамі, сярод якіх быў і Апостальскі нунцый

Беларуская лідарка Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу ў Вільні з амбасадарамі і кіраўнікамі дыпламатычных місій 25 краін. Адным з удзельнікаў быў Апостальскі нунцый у Літве, Латвіі і Эстоніі арцыбіскуп Георг Генсвайн. Гэта першая вядомая сустрэча прадстаўніка Святога Пасаду з беларускімі дэмакратычнымі сіламі на такім узроўні.

На брыфінгу абмяркоўваліся пытанні вызвалення беларускіх палітвязняў, падтрымка незалежных медыя і дапамога беларусам у выгнанні. Ціханоўская падкрэсліла, што рэпрэсіі працягваюцца не толькі ўнутры краіны, але і за яе межамі: рэжым арыштоўвае сваякоў палітычных уцекачоў і замежных грамадзян, каб выкарыстаць іх у якасці «разменнай манеты».

Апостальскі нунцый арцыбіскуп Георг Генсвайн, былы асабісты сакратар Папы Бэнэдыкта XVI, у 2024 годзе быў прызначаны прадстаўніком Ватыкана ў краінах Балтыі. Гэта сустрэча — важны сігнал таго, што Ватыкан працягвае сачыць за сітуацыяй у Беларусі і можа адыграць ролю ў міжнародных намаганнях па абароне правоў чалавека і рэлігійных свабод.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава