Святар Віталь Быстроў уключаны ў спіс вызваленых (былых) палітзняволеных
Беларускія праваабарончыя арганізацыі ўключылі Віталя Быстрова ў спіс 40 ужо вызваленых людзей, чый пераслед яны лічаць палітычна матываваным, і патрабуюць іх рэабілітацыі. Быстроў — святар Беларускай грэка-каталіцкай царквы, служыў у парафіі Маці Божай Жыровіцкай у Івацэвічах.
Святара затрымалі ў канцы 2025 года ў межах справы «Беларускага Гаюна». У красавіку 2026 года яго асудзілі паводле артыкула аб «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» да «хатняй хіміі» і вызвалілі ў зале суда.
Віталь Быстроў і раней сутыкаўся з пераследам пасля 2020 года: яго затрымлівалі, арыштоўвалі на 10 сутак, а ціск на грэка-каталіцкую парафію ў Івацэвічах стаў адной з прычын, чаму яна не змагла прайсці перарэгістрацыю і падала заяву аб ліквідацыі.






