Сузаснавальнік гурта «Дзецюкі» Алесь Дзянісаў: ведаю шмат шчырых святароў і вернікаў
Аўтар
Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Еўрарадыё ўзяло інтэрв’ю ў музыкі з Гародні Алеся Дзянісава, які зараз, зразумела, знаходзіцца не ў Беларусі. У размове закранулі і тэму рэлігіі.
Алесь пазначае, што яго стаўленне да рэлігіі стала меньш антыклерыкальным, але ён заўважае, што рэлігія як інстытут яго да сёння не ўражвае. Аднак нягледзячы на гэта, ён ведае шмат шчырых святароў і вернікаў, якія робяць шмат добрага. Так, ён узгадвае Аляксандра Ждановіча, з якім нядаўна пазнаёміўся і захапляецца ім як вернікам.
Даём спасылку на размову з тайм-кропкай, дзе размова ўжо пра рэлігію ідзе.