Што ёсць нацыянальная ідэя для праваслаўнага святара. Адказвае протаіерэй Георгій Рой

Чарговы выпуск праграмы “Ідэя Х” на канале “Eўрарадыё” прайшоў у размове з беларускім святаром і палітэмігрантам Георгіем — тым самым, чыё імя беларуская ўлада нават забараніла называць.
Святар падзяліўся сваім поглядам на тое, чаму Бог нанова выпрабоўвае беларусаў і ці не пакаранне гэта насамрэч, ці ёсць розніца, на якой мове маліцца і як “па-хрысціянску” пакараць злачынцаў.