Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Роўна год таму Паўла Севярынца затрымалі і кінулі за краты

Роўна год таму Паўла Севярынца затрымалі і кінулі за краты

Placeholder

Роўна год таму Паўла Севярынца затрымалі і кінулі за краты. Спачатку доўга давалі адзін за другім адміністратыўныя арышты, амаль увесь час трымалі ў карцары, потым ўсчата крымінальная справа, а Паўла узялі пад варту і змясцілі ў СІЗА. Сёлета, 25 траўня, асудзілі на сем гадоў зняволення.
Павел Севярынец — гэта палітык, які ў сваёй дзейнасці кіруецца сваёй хрысціянскай верай. Яго рэлігійнае навяртанне адбылося ў турэмнай камеры і ўжо больш за двадцаць гадоў Павел марыць пра хрысціянскае абуджэнне сярод беларусаў і пра нацыянальнае абуджэнне сярод хрысціян. Ён прыдумаў формулу “беларуская форма — хрысціянскі змест”, ён аўтар ідэі бел-чырвона-белага сцяга як сцяга Хрыста, нават лозунг “Верым! Можам! Пераможам!” — гэта таксама ягоная справа. У 2006 годзе ён замяніў першы дзеяслоў іншага дэмакратычнага лозунга з 2001 — “Хочам! Можам! Пераможам!” Для Паўла сілы на змаганне і ўрэшце перамога абумоўлены не жаданнем (“хочам”), а верай (“верым”).
Праваслаўны вернік, якога шануюць беларускія хрысціяне ўсіх канфесій.

Знакамітая мастачка Вольга Якубоўская прысвяціла сваю карціну Паўла Севярынцу. Яна называецца «Верым! Можам! Пераможам!»

«Сёння роўна год як Павел Севярынец знаходзіцца за кратамі. Гэта чалавек неверагоднай сілы духу і мужнасці, сапраўдны Герой Беларусі! Свабоду Паўлу Севярынцу! Свабоду ўсім палітвязням! ❤️✊🏻✌🏻» — напісала яна.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава