Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Прашу ўзгадваць нашу сям’ю ў малітвах” – Вольга Севярынец

Прашу ўзгадваць нашу сям’ю ў малітвах” – Вольга Севярынец

Placeholder
Аўтар
Хрысціянская візія

Арганізацыя"Хрысціянская візія"

Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.

Сёння этапавалі сустаршыню БХД Паўла Севярынца. Ён будзе ў зняволенні там, дзе загінуў Вітольд Ашурак – Шклоў, ІК-17. Лісты цяпер трэба пісаць туды, бліжэйшыя два тыдні з пазнакай “каранцін”, пасля стане вядомы атрад. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская д.8.

На малюнку сын Паўла – Францішак. Гэты партрэт прыйшоў у апошнім лісце ад вязня з Магілёва.

“Нашаму тату Кастусю Севярынцу усё яшчэ дрэнна, асабліва ноччу (бацька Паўла захварэў на каранавірус – ХВ). Нам застаецца толькі маліцца за нашых родных і спадзявацца на Бога. Прашу ўзгадваць нашу сям’ю ў малітвах”, – піша Вольга Севярынец.

Беларуская хрысціянская дэмакратыя


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава