Польскі «Карытас» сумесна з каталіцкімі парафіямі аказвае дабрачынную дапамогу мігрантам уздоўж мяжы
Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Пра гэта са спасылкай на onet.pl паведаміла «Наша Ніва».
Ля кожнага касцёла ў памежных раёнах выстаўлены намёт, дзе можна атрымаць неабходныя рэчы: арганізацыя падрыхтавала 2000 пакункаў, у кожным з якіх пляшка вады, энергетычны батончык, тэрмакоўдра ці грэлка для рук.
«Карытас» ужо аказаў дапамогу мігрантам на 250 тысяч даляраў. А 21 лістапада мусіць пачацца збор сродкаў у кожным касцёле краіны, як заклікаў старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Польшчы арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі. Падкрэсліваецца, што грошы пойдуць не толькі на часовыя патрэбы мігрантаў, але і на адаптацыю ўсіх тых, хто папросіць прытулку ў Польшчы.
Нагадаем, што ўчора адбылася найбуйнейшая на дадзены момант спроба мігрантаў з Блізкага Усходу нелегальна перайсці мяжу Беларусі і Польшчы. Зараз у намётавым лагеры на мяжы, са слоў польскага міністра-каардынатара спецслужб Станіслава Жарына, знаходзіцца да 4000 мігрантаў. Польшча лічыць мігранцкі крызіс правакацыяй з боку рэжыму Лукашэнкі і, як зазначыў прэм’ер Матэуш Маравецкі, не збіраецца паддавацца на шантаж.
Калі вы валодаеце інфармацыяй пра крокі беларускіх цэркваў у справе вырашэння мігранцкага крызісу, пішыце ў @christianvisionBot.