Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Павел Латушка задае пытанне мітрапаліту: чаму царква маўчыць?

Павел Латушка задае пытанне мітрапаліту: чаму царква маўчыць?

Павел Латушка задае пытанне мітрапаліту: чаму царква маўчыць?

У інтэрв’ю тэлеканалу Белсат кіраўнік НАУ Павел Латушка адрасуе пытанні мітрапаліту Веніаміну.

У мяне пытанне і да Яго Высокапраасвяшчэнства мітрапаліта, які ў дзень Вялікдня прымаў каго? Чалавека, які прыйшоў у царкву, каб пакаяцца, папрасіць прабачэння за грахі? Ці чалавека, які самапрызначыў сябе прэзідэнтам? І мы таксама чакаем, што і царква павінна сказаць, як яна ставіцца да таго гвалту, ды тых рэпресій, якія ажыццяўляюцца ў адносінах да беларускага народу. І тут я салідарны з Паўлам Севярынцам, які піша лісты да мітрапаліта. І я планую таксама такі ліст накіраваць. Я хачу як вернік запытацца, ці гэта сапраўды правільна, калі царква маўчыць па гэтым пытанні.

— Але часам царква можа сказаць, што мы па-за палітыкай.

Ведаеце, гэта ўжо не пытанне па-за палітыкай. Калі ажыццяўляецца гвалт у адносінах дзясяткаў тысяч людзей, калі яны караюцца, атрымліваюць незаконныя прысуды, калі мы бачым тое, што адбываецца ў нашай дзяржаве. Царква заўсёды была з дабром, за свет, за шчырасць, яна заўсёды змагалася менавіта за праўду. І вось голас царквы, яе іерархаў вельмі важны ў гэты момант – у момант вырашальны для лёсу беларускага народу. Я лічу важным, каб гэты голас быў пачуты. Мы не прапануем займаць які-небудзь палітычны бок, падтрымліваць якія-небудзь палітычныя сілы. Проста даць ацэнку таму гвалту, які ажыццяўляецца ў нашай краіне.  


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава