Палітвязнем прызналі сябра Беларускай хрысціянскай дэмакратыі са Слоніма
Сёння праваабаронцы дадалі ў спіс палітзняволеных 13 новых імёнаў. Сярод іх — сябра БХД Алесь Масюк.
Алесь быў затрыманы ў Слоніме напрыканцы красавіка 2026 года. Яго пераслед звязаны з абвінавачаннем у «садзейнічанні экстрэмісцкаму фармаванню».







