«Новае Жыцьцё» сьвяткуе Пасху на вуліцы

У велікодную нядзелю поўнаевангельская царква «Новае Жыцьцё» сёмы раз сабралася на малітву каля захопленага будынку. Да вулічнага велікоднага служэньня далучыўся Вольны Хор і выканаў беларускі духоўны гімн «Магутны Божа».