Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Наталля Васілевіч: Патрыярх два гады правёў у бункеры і магчыма не бачыць рэальнай карціны

Наталля Васілевіч: Патрыярх два гады правёў у бункеры і магчыма не бачыць рэальнай карціны

Placeholder
Аўтар
Наталля Васілевіч

НаталляВасілевіч

Тэолагіня, паліталагіня, юрыстка, мадэратарка «Хрысціянскай візіі».

Госць Рацыі –  тэолаг, палітолаг, адная з мадэратарак працоўнай групы Каардынацыйнай рады “Хрысціянская візія” Наталля Васілевіч.

РР: Хочацца разгледзець падзеі апошніх 12 дзён менавіта у рэлігійным, хрысціянскім аспекце. Ці можам мы казаць, што Руская Праваслаўная Царква фактычна блаславіла тое, што зараз адбываецца ва Украіне?

Наталля Васілевіч: Па-першае, я лічу, што не варта атаясамліваць усю царкву з канкрэтнымі асобамі, у тым ліку з асобай патрыярха. І мы бачым, што ўнутры Рускай Праваслаўнай Царквы – шматнацыянальнай, якая складаецца з многіх епархій, аўтаномных цэркваў, экзархатаў і так далей, меркаванні розныя, нават дыяметральна супрацьлеглыя пра тое, што адбываецца. Таму я б так не казала. І нават тое, што патрыярх робіць, я  таксама не думаю, што гэта блаславенне. Таму што ён адкрыта ўсё ж такі баіцца ўхваліць тую спецаперацыю, якая адбываецца. І шукае розныя эўфімізмы, шляхі, каб падтрымаць яе не наўпрост, а абыходным шляхам. РР: Ён жа разумее, што ягоная паства ва Украіне знаходзіцца? Наталля Васілевіч: Ён разумее. І я думаю, што ён разгублены зараз. Ён не ведае, як лепей сябе паводзіць. У адрозненне ад іншых царкоўных дзеячаў, якія адразу даволі адкрыта асудзілі гэтую ваенную аперацыю, бессэнсоўную з пункту гледжання агульначалавечай логікі, каштоўнасцяў, з хрысціянскага погляду, а патрыярх усё ж такі знаходзіцца ў Маскве. Не будзем забываць, што ён два гады фактычна з пачатку пандэміі правёў у сваім бункеры, і магчыма ён проста аддаліўся ад свету, ад таго, што адбываецца, страціў магчымасць адэкватна ўспрымаць рэчаіснасць.

РР: То яны паралельна з Пуціным у аднолькавых умовах – ізаляваныя, не бачаць рэальнай карціны свету і сядзяць у бункерах.

Наталля Васілевіч: Так, і бачна, што патрыярх нават са сваімі архіерэямі сядзіць за самым даўгім сталом. І гэта сведчыць пра тое, што нейкая адэкватнасць разумення рэчаіснасці прапала. Цалкам гутарка ў далучаным файле:

Чытаць больш


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава