Настаяцель ордэну аблатаў у Беларусі: рускія атакуюць украінцаў з беларускай зямлі


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Айцец Анджэй Юхневіч, пробашч з Шуміліна на Віцебшчыне, напісаў ліст да сваіх субратоў ва ўсім свеце. Ён пачаў зварот са сказа: “пішучы гэтыя словы, я рызыкую быць прыцягнутым да адказнасці ў беларускім судзе, але хацеў бы, каб гэтае пярэчанне прагучала публічна”.
“Як грамадзянін Беларусі я б хацеў выказаць мой уласны супраціў і асуджэнне гэтай бессэнсоўнай і драматычнай вайне, нападу войскаў Расійскай Федэрацыі, забойства мірнага насельніцтва і знішчэння ўкраінскай маёмасці”, — напісаў святар, — “я асуджаю дзеянні беларускіх уладаў якія дазваляюць размяшчэнне акупацыйных войскаў і вядзенне баявых дзеянняў з тэрыторыі нашай краіны“.
Ад імя місіянераў аблатаў якія працуюць у Беларусі кс. Анджэй выразіў салідарнасць усяму украінскаму народу. “Штодзённа разам з парафіянамі мы вырашылі маліцца аб навяртанні Расіі і Беларусі, а таксама аб неадкладным канцы вайны ва Украіне”, — напісаў ён.
