Наста Дашкевіч апублікавала ўрывак з ліста Зміцера


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы

— «Гэтаксама і Дух дапамагае ў слабасьцях нашых, бо мы ня ведаем, пра што маліцца, як трэба, але Сам Дух заступаецца за нас стагнаньнямі невымоўнымі. А Той, Які дасьледуе сэрцы, ведае, што за думка ў Духа, Які паводле волі Бога заступаецца за сьвятых. А мы ведаем, што тым, якія любяць Бога, пакліканым паводле Яго пастановы, усё садзейнічае на дабро.» (Рым 8:26-28).
Гэта заўсёды было маім любімейшым месцам Пісаньня: усё Бог пераверне на дабро тым, якія любяць Яго і пакліканыя па Яго пастанове. Канешне, Сатана хоча зьнішчыць нас ці хаця б разбурыць нашую веру – то бок, нас саміх – але Госпад усё пераверне на дабро, калі толькі мы любім Яго і трымаемся ў Ягонай пастанове. Я не ведаю, як нам гэта ўсё пераадолець, але ведаю дакладна, што нам трэба ўсім сэрцам, усёй душою і ўсім разуменьнем любіць Ісуса Хрыста – і тады нам усё будзе садзейнічаць на дабро!
Зьміцер Дашкевіч. СІЗА №1, 28.04.2022.