Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Найстарэйшы ярарх Беларусі. Чым вядомы біскуп Велікаселец, якога папа часова прызначыў кіраваць Каталіцкай царквой

Найстарэйшы ярарх Беларусі. Чым вядомы біскуп Велікаселец, якога папа часова прызначыў кіраваць Каталіцкай царквой

Найстарэйшы ярарх Беларусі. Чым вядомы біскуп Велікаселец, якога папа часова прызначыў кіраваць Каталіцкай царквой

3 студзеня, калі мітрапаліту Менска-Магілёўскаму Тадэвушу Кандрусевічу споўнілася 75 гадоў, папа Францішак прыняў яго адстаўку і прызначыў апостальскім адміністратарам на мітрапаліцкую катэдру біскупа Казімера Велікасельца.

Біскуп Казімер Велікаселец сказаў Свабодзе, што пакуль не мае часу на камэнтар з нагоды свайго прызначэньня.

Як паведамляе vaticannewsКазімер Велікаселец нарадзіўся ў вёсцы Стараволя на Пружаншчыне. Летась адзначыў таксама сваё 75-годзьдзе. У 1984-м скончыў Рыскую духоўную сэмінарыю, дамініканін.

Ад канца 1999-х зьяўляецца дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі, замяняў у Пінску кардынала Сьвёнтка, калі той быў заняты агульнабеларускімі справамі.

Біскуп Казімер Вялікаселец стала жыве ў Гомлі, які адносіцца да Пінскай дыяцэзіі, дзе ён служыць у касьцёле Нараджэньня Божай Маці і рупіцца пра будоўлю новага касьцёла – Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі.

Парафія Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і аднайменны касьцёл існавалі ў Гомлі да таго часу, пакуль касьцёл не разбурылі камуністы. У 2013 годзе біскуп Вялікаселец аднавіў парафію і на працягу як мінімум чатырох гадоў дамагаўся ад уладаў дазволу на будаўніцтва новага касьцёла. Дазвол атрымалі, але храм будзе пабудаваны не на гістарычным месцы (цяпер плошча Леніна), а на ўскрайку Гомля.

Нягледзячы на дасягненьне ярархам гранічнага ўзросту для служэньня (75 гадоў), папа Францішак дазволіў яму працягваць выконваць свае функцыі прынамсі яшчэ 2 гады.

Апостальскі адміністратар прызначаецца Пантыфікам для часовага выкананьня абавязкаў біскупа вакантнай дыяцэзіі або прыраўнаванага да дыяцэзіі мясцовага Касьцёлу.

Прававы статус administrator apostolicus падрабязна вызначаецца ў папскай пастанове аб прызначэньні на пасаду.

Тадэвуш Кандрусевіч і Казімір Велікаселец даўнія знаёмцы. У 1980-х гадах малады сьвятар Кандрусевіч служыў у капліцы Вострабрамскай Маці Божай у Вільні, цывільны рабочы Велікаселец працаваў зваршчыкам на будаўніцтве гарадзкога ўнівэрмагу.

Казімер Велікаселец рэгулярна прыходзіў у храм на сьвятую імшу і хацеў вучыцца ў духоўнай сэмінарыі. Тады не хапала рэлігійнай літаратуры, і ён прасіў у ксяндза духоўныя кнігі. Так і пасябравалі, згадваў ва ўспамінах Тадэвуш Кандрусевіч.

Тры гады ўлады не давалі Казімеру магчымасьць трапіць у Рыскую сэмінарыю. І ўсё ж, вярнуўшыся ў Беларусь, ва ўмовах кансьпірацыі рыхтаваўся да паступленьня. Двойчы езьдзіў у Маскву і ў выніку дамогся доўгачаканага дазволу. У 1981 годзе быў прыняты адразу на трэці курс.

Радыё Свабода


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава