Мультфільм-прыпавесць пра Раство і вайну ва Ўкраіне ад Андрэя Строцава
У чэрвені 2023 года ў Таліне (Эстонія) прайшла Генеральная асамблея Канферэнцыі еўрапейскіх цэркваў, на якой быў прадстаўлены кароткі мультфільм, аўтарам якога выступіў беларускі мастак і тэолаг Андрэй Строцаў, а відэа-прадукцыю падрыхтаваў Самуэль Пфэфар.
Мультфільм быў падрыхтаваны як разважанне пра праект Канферэнцыі еўрапейскіх цэркваў «Шляхі да міру», які арганізацыя рэалізуе пасля пачатку расейскай агрэсіі супраць Украіны.
Ролік таксама дэманстраваўся перад заключнай малітвай на Еўрапейскай кансультацыі па справядлівым міры, якая праходзіла з 9 па 11 снежня 2024 года ў Варшаве.
Цяпер прадстаўляем гэты мультфільм шырокай публіцы.